У Мінску пяць дзён шукаюць уладальніка скрутка з грашыма

Сталічная міліцыя некалькі дзён шукае ўладальніка скрутка грошай, знойдзенага на праспекце Незалежнасці.

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", нечаканая знаходка трапілася мінчуку каля 19-й гадзіны 29 траўня. У траве каля дома № 95а на праспекце Незалежнасці мужчына знайшоў скрутак з грашыма.

Сваю знаходку ён занёс у Першамайскае РУУС сталіцы. Аднак да праваахоўнікаў з заявай пра страту дагэтуль ніхто не звярнуўся.

Міліцыянты шукаюць уладальніка грошай. Звяртацца можна па тэлефонах: 8 (044) 735-59-36, 8 (025) 528-83-86, 8 (017) 280-02-02.

Фота — minsknews.by