У Мінску п’яны мужчына праваліўся ў сцёкавы канал

У Мінску п’яны мужчына праваліўся ў сцёкавы канал

Сталічным выратавальнікам увечары 7 лістапада давялося прыйсці на дапамогу п’янаму мужчыне, які ўпаў у сцёкавы канал. Інцыдэнт здарыўся прыкладна ў 20.30 на вуліцы Сцяпянскай, каля тэрыторыі УП “Рэмаўтадор” Партызанскага раёна.

Глыбіня канала — каля метра, аднак нецвярозы грамадзянін не мог выбрацца адтуль самастойна і выратавальнікам давялося даставаць яго з выкарыстаннем спадручных сродкаў. Затым мужчыну перадалі медыкам хуткай.

Гэтаму герою зводкі МНС 53 гады, ён працуе ахоўнікам аўтастаянкі Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава. У выніку здарэння мужчына не пацярпеў.

Фота: сацыяльныя сеткі