У Мінску п'яны "заяц" пабіўся з кантралёрам
Мінская міліцыя пачала крымінальную справу на "зайца" за бойку з кантралёрам. Як распавядае БЕЛТА, малады чалавек вяртаўся дадому на тралейбусе разам з дзяўчынай. Абодва былі нападпітку. Калі ў салон увайшлі кантралёры, высветлілася, што маладыя людзі не маюць ні праязных, ні квіткоў. На прапанову пакінуць грамадскі транспарт дзяўчына адразу пагадзілася, а хлопец стукнуў жанчыну-кантралёра нагой па спіне. У бойку ўмяшаўся кіроўца тралейбуса. Неўзабаве прыбылі міліцыянты, якія і затрымалі "зайца"-хулігана.