У Мінску распачаўся Беларускі Еўрапейскі Форум

Сёння, а 9 раніцы ў памяшканні сталічнага палацу культуры МАЗ распачаў працу Беларускі Еўрапейскі Форум. Як паведамляе карэспадэнтка Еўрарадыё Наста Ігнатовіч, усе месцы ў залі занятыя, міліцыі амаль незаўважна, а сярэдні ўзрост удзельнікаў нават цяжка вызначыць:
Наста Ігнатовіч, Еўрарадыё: “Людзей сапраўды даволі шмат. І нават цяжка сказаць, каго больш: моладзі ці людзей больш сталага ўзроста. Вельмі разнастайная аўдыторыя сабрался на Форум. Па колькасці вельмі цяжка сказаць, аднак усе месцы ў залі амаль што занятыя. Вельмі шмат дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі”.

Нагадаем, мэтамі Беларускага Еўрапейскага арганізатары вызначылі рашэнне падтрымаць паварот Беларусі ў бок Еўрапейскага Звязу, зрабіць незваротнымі працэсы еўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сілаў.