У Мінску ратавалі вучня і вучаніцу 2-га класа

У Мінску супрацоўнікі МНС ратавалі вучня і вучаніцу 2-га класа. Здарэнні адбыліся ўчора ў другой палове дня ў Савецкім і Фрунзенскім раёнах сталіцы.

Спачатку ратавальнікаў выклікалі на вуліцу Шырокая, дзе на дзіцячай пляцоўцы вучань 2-га класа (хлопчык 2007 года нараджэння) апынуўся "ў палоне" прыступак вертыкальнай лесвіцы. Яго вызвалілі, школьнік не пацярпеў.

Як інфармуе прэс-служба МНС, праз некалькі гадзін здарэнне адбылося на тэрыторыі 38-й школы па вуліцы Янкі Маўра. У вучаніцы 2-га класа (дзяўчынкі 2006 года нараджэння) левая нага засела ў школьным плоце паміж металічнымі прутамі. Ёй аказалі дапамогу, школьніца не пацярпела.

Фота: kp.by