У Мінску раварыст шакіраваў кіроўцаў (відэа)

Кур'ёзнае здарэнне адбылося каля "Мінск-Арэны". Раварыст вырашыў праскочыць праезную частку на чырвоны сігнал святлафора, але быў вымушаны рэзка затармазіць перад аўтамабілем. У выніку малады чалавек "кульнуўся" і зваліўся на асфальт.

Гэтае здарэнне было зафіксаванае відэарэгістратарам аднаго з аўтамабіляў, адзначае сайт onliner.by.