У Мінску разам з маладафронтаўцамі затрымлівалі расійскіх журналістаў

Міліцыянты забралі ў пастарунак "для высвятлення асобаў" маладафронтаўцаў Змітра Ясевіча, Вераніку Велігор, а таксама расійскіх журналістаў з часопіса "Нацыянальны кантроль" Дзмітрыя Іванова і Максіма Пятрова.

Як паведамляе сайт mfront.net, затрыманнем кіраваў маёр міліцыі Булойчык. У пастарунку ў затрыманых перапісалі пашпартныя дадзеныя.

Як даведалася Еўрарадыё, праз нейкі час і беларусаў, і расіян адпусцілі.