У Мінску развіталіся з загінулымі пажарнікамі

Родныя, калегі і тысячы мінчукоў развіталіся з выратавальнікамі, якія загінулі 11 траўня падчас пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі. Каля 15.00 жалобны картэж адправіўся на Ўсходнія могілкі сталіцы, дзе адбудуцца пахаванні. Развітанне з Вадзімам Лёсікам, Дзмітрыем Лоўдарам, Андрэем Мухіным і Юрыем Сысоем адбылося ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. Труны выносілі пад пахавальны марш і выццё пажарнай сірэны, інфармуе БелаПАН.

Жалобны картэж складаўся з больш як дзесяці аўтобусаў, чатырох вайсковых грузавікоў, шматлікіх мікрааўтобусаў і легкавых аўтамабіляў.