У Мінску разыграюць футбольны Суперкубак Беларусі
Беларуская федэрацыя футболу прыняла рашэнне разыграць Суперкубак Беларусі. Такі розыгрыш адбудзецца ў нашай краіне ўпершыню. Як адзначае "Прессбол", 8 сакавіка трафей разыграюць БАТЭ і наваполацкі "Нафтан". Паядынак пройдзе ў мінскім футбольным манежы.