У Мінску школьніца трапіла пад маршрутны аўтобус

У Мінску школьніца трапіла пад маршрутны аўтобус

У Мінску школьніца трапіла пад маршрутны аўтобус. Здарэнне адбылося раніцай 8 лютага на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Славінскага. Кіроўца кажа, што заўважыў дзіця ў апошні момант, затармазіў, але пазбегнуць сутыкнення не змог.

9-гадовую дзяўчынку шпіталізавалі. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".