У Мінску шукаюць мужчыну, які патануў у Свіслачы
Па звестках ратавальнікаў, за выходныя ў сталіцы патанулі тры чалавекі.
У Мінску ратавальнікі шукаюць мужчыну, які патануў у Свіслачы. Паведамленне, што ў рацэ ў раёне вуліцы Лугавой патануў мужчына, ратавальнікі атрымалі пасля 9-й гадзіны вечара 26 ліпеня. Як інфармуе БелаПАН, мужчыну шукалі паўтары гадзіны. Зранку 27 ліпеня пошукі патанулага працягнуліся. Яго асоба пакуль не вядомая.
Дарэчы, на выходных у мінскіх вадаёмах патанулі яшчэ два чалавекі. Як пішуць "Мінск-Навіны", удзень у суботу ратавальнікі дасталі з акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы мужчыну. Нягледзячы на намаганні медыкаў мінчук памёр.
Увечары ў суботу са Свіслачы ў раёне вуліцы Свіслацкай дасталі патанулую жанчыну. Яе асоба таксама пакуль не высветленая.
Фота: minsknews.by