У Мінску скралі 500 бакавых люстэрак з аўтамабіляў

Каля 500 бакавых люстэрак задняга віду аўтамабіляў скралі ў Мінску за пяць месяцаў бягучага года. Паводле звестак МУС, найчасцей ахвярамі злачынцаў становяцца ўладальнікі "Мерседэс-Бенц", БМВ і "Сітраен".
Каб засцерагчыся ад небяспекi страцiць бакавыя люстэркi, у мiнiстэрстве ўнутраных спраў рэкамендуюць аўтааматарам зрабiць маркiроўку апошнiх. У гэтым выпадку на люстэркi наносяцца апошнiя 8 сiмвалаў VІN-кода кузава аўтамабiля, i такую маркiроўку немагчыма выдалiць.

Iнфармацыя ж аб прамаркiраваных люстэрках, а таксама аб тым, якому аўто яна належыць, змяшчаецца ў базу даных МУС. Такiм чынам, зламыснiку няма сэнсу выкрадаць прамаркiраваныя люстэркi: на iншым аўто яны ўжо не могуць быць выкарыстаныя, інфармуе газета "Звязда".