У Мінску снег на дахах дамоў будуць чысціць новым абсталяваннем

Новае абсталяванне для ачысткі дахаў жылых дамоў ад снегу з'явілася ў жыллёва-эксплуатацыйных службаў сталіцы. Таксама пры капітальным рамонце дамоў будзе ўсталёўвацца сістэма, якая перашкодзіць снегу на дахах ператварацца ў лёд.
Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Сяргей Пушкоў.

Пушкоў: "Гэта абсталяванне высокай якасці. Некалькі пробных экземпляраў мы закупілі кожнаму ЖЭСу. Гэта мантажныя паясы, трасы розныя, замацаванні. Магу сказаць па антыгалалёдных сістэмах: пры капітальным рамонце яны ўсталёўваюцца на дахах дамоў і не дазваляюць снегу замярзаць".

Усе жыллёвыя службы сталіцы ўжо прайшлі навучанне па карыстанні новым абсталяваннем.