У Мінску спаборнічалі маладыя інтэлектуалы
У Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту па інтэлектуальных гульнях «Вялікодны вожык’2007». Ён праводзіўся ўжо ў сёмы раз. У спаборніцтвах удзельнічалі 34 каманды са сталіцы, а таксама з
Віцебска, Гомеля, Магілёва, Бабруйска, Ліды і Баранавічаў. Паводле
словаў аднаго з арганізатараў Алеся Кубракова, сярод 200 гульцоў
пераважную большасць складаюць студэнты.
Пераможца вызначаўся па выніках чатырох гульняў — «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг», «101» і «Свая гульня». Лепшай стала сталічная каманда «Фунцікі», якая складаецца з вельмі дасведчаных гульцоў. Яна і атрымала каштоўны прыз.