У Мінску студэнтка стала закладніцай забойцы
Міліцыянты затрымалі ў Мінску 30-гадовага жыхара Гомеля, які падазраецца ў забойстве, замаху на забойства і захопе закладніцы. У адносінах да яго распачата крымінальная справа. Па словах міліцыянтаў, падазраваны толькі гэтай вясной вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за забойства.
Знаходзячыся ў гасцях, ён з-за рэўнасці пасварыўся з прысутнымі і ў выніку забіў 28-гадовага мінчука, яшчэ аднаму прычыніў нажавыя раненні, пасля чаго выбег на вуліцу.
У раёне гадзіннікавага завода "Прамень" акружаны міліцыянтамі ён захапіў закладніцу, студэнтку першага курса, якая ішла па вуліцы, і прыставіў ёй нож да горла. Міліцыянты пачалі перамовы і, адцягнуўшы ўвагу, вызвалілі дзяўчыну і затрымалі злачынцу.
“Інтэрфакс”