У Мінску супрацоўнікі ДАІ вучацца затрымліваць п'яных кіроўцаў
Кантрольна-праверачныя заняткі з супрацоўнікамі мінскай Дзяржаўтаінспекцыі сёння праводзяць у сталіцы. Адна з галоўных іх мэтаў - навучыцца затрымліваць п'яных кіроўцаў без ужыцця "жывых шчытоў", як адбылося на дарозе Мінск-Мікашэвічы 2 сакавіка. Пра запланаваныя мерапрыемствы Еўрарадыё распавяла кіраўнік прэс-служба сталічнай ДАІ Жана Трайно:
"Дэманстрацыя затрымання, блакавання машынамі. Дэманстрацыя расцягвання "вожыка". А пасля ў ДАІ горада будуць праведзеныя так званыя майстар-класы. Напрыклад, афармленне схемы дарожна-транспартнага здарэння, іспыты па правілах дарожнага руху, залікі па нарматыўнай базе і г. д.".
Таксама з супрацоўнікамі ДАІ будуць працаваць псіхолагі.
За заняткамі асабіста сочыць намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр Віктар Філістовіч.