У Мінску сутыкнуліся трамваі, пацярпела жанчына

Трамваі сутыкнуліся ў Мінску ў мікрараёне "Серабранка" раніцай 6 сакавіка. Прычынай здарэння стала тое, што жанчына-вагонаважаты не заўважыла трамвай, які стаяў на шляху яе вагона.
У выніку сутыкнення пацярпела яе калега, якая ў той момант знаходзілася ў салоне. З цяжкай траўмай галавы яе даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, інфармуе БелаПАН.

Кіроўца, дзеянні якой справакавалі аварыю, была цвярозай, удакладняе БЕЛТА. Па факце аварыі праводзіцца праверка.