У Мінску сёлета пабудуюць 950 лішніх кватэр

У Мінску амаль 950 кватэр у дамах, якія пабудуюць сёлета, не маюць патэнцыйных уладальнікаў, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
Каб дапамагчы забудоўшчыкам заключыць пад узвядзенне гэтых кватэр дамовы з людзьмі, якія стаяць на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў, ва ўпраўленні жыллёвай палітыкі вырашылі разгарнуць маштабную інфармацыйную кампанію.

У адміністрацыях раёнаў будуць аформленыя асобныя стэнды аб долевым будаўніцтве, дзе змесцяць пералік новабудоўляў і ўсе падрабязнасці пра кватэры, у тым ліку і іх кошт. Такая поўная інфармацыя з'явіцца і на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама.