У Мінску сёння адкрыецца фотавыстава "Нябачаная Літва"
У Мінску сёння адкрыецца выстава вядомага літоўскага фотамастака Марыюса Іавайшы "Нябачаная Літва".
Экспазіцыя размесціцца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аўтар сабраў у сваёй калекцыі панарамныя фатаграфіі, на якіх з вышыні птушынага палёту паказаны самыя прыгожыя і ўнікальныя мясціны Літвы. Выстава ўжо прайшла ў 15 краінах свету: ад Аўстраліі да Аргенціны і ад Канады да Японіі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.