У Мінску сёння пачалі адключаць гарачую ваду
Гарачую ваду пачалі адключаць сёння камунальныя службы ў Мінску. Як заяўляюць сталічныя ўлады, прымаюцца захады па скарачэнні тэрмінаў адключэння гарачага водазабеспячэння. Як паведамляе БелаПАН, у выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў
цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання
незапланаваных рамонтна-аднаўленчых працаў, тэрміны адключэння не
будуць перавышаць 14 сутак.
Нагадаем, напрыканцы красавіка старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў запатрабаваў ад камунальных службаў скарачэння тэрмінаў рамонтнай кампаніі.
Адключэнні гарачай вады ў Мінску працягнуцца да 1 верасня.