У Мінску сёння пройдзе парад тэхнікі МНС

Парад спецыяльнай тэхнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях пройдзе сёння ў Мінску з нагоды Дня пажарнай службы, паведамляе БЕЛТА. Калоны пройдуць па праспекце Незалежнасці ад цырка да плошчы Перамогі.  У часе параду, напрыклад, можна будзе ўбачыць аўтамабілі службы хімічнай і радыяцыйнай абароны цяжкога класу, устаноўку “Кобра”, аўтамабілі хуткага рэагавання, аўтацыстэрны і аўталесвіцы. Пасля параду ўся тэхніка размесціцца ўздоўж узбярэжнай Свіслачы ў парку Горкага і кожны ахвочы зможа паглядзець на гэтыя машыны зблізу.