У Мінску тралейбус урэзаўся ў маршрутку (фота)

У Мінску тралейбус урэзаўся ў маршрутку з-за праблемаў з тармазамі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы.

Дарожная аварыя здарылася ўвечары 12 траўня. Жанчына-кіроўца тралейбуса патлумачыла, што калі яна пад’язджала да прыпынка, то не змагла спыніцца, бо ў транспартнага сродку заклініла тармазы. Яна спрабавала пазбегнуць сутыкнення, аб’ехаўшы маршрутку, але не змагла размінуцца з аўтамабілем.

Пасля сутыкнення з маршруткай тралейбус ледзь не ўрэзаўся ў слуп.

Пацярпела пасажырка маршруткі — у яе ўдар нагі, але жанчыне не спатрэбілася шпіталізацыя. Астанія пасажыры не пацярпелі.

Фота: БЕЛТА