У Мінску трапіла ў аварыю машына з гульцамі па “Што? Дзе? Калі?”
Аўтамабіль знатакоў пасля сутыкнення з таксі некалькі разоў развярнула і выкінула на тратуар
Машына з гульцамі жаночай зборнай Беларусі па "Што? Дзе? Калі?" трапіла ў аварыю. У ноч на 7 снежня яна сутыкнулася з таксоўкай на cкрыжаванні вуліц Куйбышава і Кісялёва ў Мінску. Знатакі ехалі са здымкаў фіналу тэлеверсіі гульні, якія адбываліся ў клубе “Bronx”.
Як распавяла Еўрарадыё капітан каманды Алена Повышава, якая знаходзілася ў машыне, сур’ёзна пацярпеў у аварыі толькі кіроўца таксі. З падазрэннем на пералом ключыцы яго забрала “хуткая дапамога”. Хто вінаваты ў аварыі — пакуль да канца не зразумела:
Алена Повышава: “Кіроўца таксоўкі ехаў занадта хутка. То бок, безумоўна, ён хуткасць перавысіў. Аднак на тым скрыжаванні кіроўца нашай машыны павінна была “прапускаць” яго. Але таксоўка знаходзілася ў “мёртвай” зоне, яе не было бачна”.
Сіла ўдару была такой, што аўтамабіль, у якім ехалі знатакі, некалькі разоў развярнула і выкінула на тратуар. Машына ўзнаўленню не падлягае. Але дзяўчатам, якія, нагадаем, з’яўляюцца пераможцамі апошняй, восеньскай серыі гульняў беларускага тэлеклуба “Што? Дзе? Калі?”, пашанцавала. У іх усё абышлося сінякамі.
На фота: Жаночая зборная Беларусі па "Што? Дзе? Калі?"
Фота: Марыя Гулідава