У Мінску ў гурта Over the Rainbow фанат скраў барабан

У гурта Over the Rainbow у Мінску скралі барабан. Канцэрт вядомых англійскіх рокераў адбыўся 14 лютага ў Палацы спорту.
Пасля выступу працаўнікі сцэны пачалі прыбіраць апаратуру. Сярод іх аказаўся меламан нападпітку. Ён і скраў барабан з устаноўкі бубнача Over the Rainbow.

Чаму ніхто не заўважыў старонняга чалавека на сцэне, і як яму ўдалося вынесці інструмент з Палацу, застаецца загадкай.

Па гарачых слядах фаната затрымаць не ўдалося.

Бубнача гурта Бобі Рандзінэлі супакоіць было няпроста. Высветлілася, знік эксклюзіўны інструмент, выраблены на замову. Каштуе ён каля 800 еўра. На "прыхільніка" рок-музыкі завялі крымінальную справу.

Калі фаната знойдуць, ён можа трапіць у турму на тры гады, паведамляе “Народная газета”.