У Мінску ў Інстытуце мікрабіялогіі знайшлі 6 кг ртуці (фота)
Удзень 15 снежня ў Мінску ў Інстытуце мікрабіялогіі на вуліцы Купрэвіча падчас рамонту знайшлі шкляную ёмістасць з 6 кг ртуці. Яна знаходзілася ў вентыляцыйнай камеры склада хімічных рэактываў. На месца выязджалі ратавальнікі. Яны выявілі разліў ртуці на плошчы 0,5 кв. метра. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя пароў ртуці ў паветры памяшкання была перавышаная ў 100 разоў, інфармуе сайт 112.by.
Супрацоўнікі МНС правялі дэмеркурызацыю. Ёмістасць забралі для ўтылізацыі. Цяпер высвятляецца, адкуль яна з'явілася ў вентыляцыйнай камеры.
Фота: МНС