У Мінску ў начным клубе адбылася бойка (фота)
Міліцыя шукае аднаго з яе ўдзельнікаў.
Бойка адбылася каля 2-й гадзіны ночы 16 лістапада ў мінскім клубе "Вінтаж" па вуліцы Каліноўскага. Па словах відавочцаў, на першым паверсе паміж маладымі людзьмі ўзнікла сварка, якая перарасла ў сур'ёзны канфлікт. У выніку бойкі некалькі чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Прэс-служба сталічнай міліцыі паведамляе, што праваахоўнікі, якія прыехалі на месца здарэння, урэгулявалі сітуацыю. Уцячы паспеў толькі адзін з удзельнікаў бойкі — малады чалавек у белай футболцы. Цяпер яго шукаюць міліцыянеры.
Фота — guvd.gov.by