У Мінску ў выніку дарожнай аварыі 6 чалавек трапілі ў лякарню
Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на вуліцы Чыгуначнай у Мінску. 6 чалавек патрапілі ў Лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Як паведамляе "Інтэрфакс", адбылося сутыкненне маршрутнай таксоўкі з тралейбусам. Тралейбус ехаў на зялёны сігнал светлафора, але быў змушаны спыніцца, каб не зачапіць рабочага, які падмятаў ўзбочыну праезнай часткі. З-за раптоўнага спынення тралейбуса кіроўца маршруткі, якая ехала за ім, не паспеў зрэагаваць і ўрэзаўся ў яго ззаду.
Па словах медыкаў, усе пацярпелыя атрымалі ўдары, трое — лёгкія чэрапна-мазгавыя траўмы.
Па словах медыкаў, усе пацярпелыя атрымалі ўдары, трое — лёгкія чэрапна-мазгавыя траўмы.