У Мінску ў закінутым будынку загінулі двое мужчын

У Мінску ў закінутым будынку загінулі двое мужчын

У Мінску ў закінутым будынку па вуліцы Заборскага загінулі двое мужчын. Здарылася гэта позна ўвечары 27 снежня падчас пажару. У адным з пакояў на трэцім паверсе ратавальнікі знайшлі абгарэлыя трупы. Цяпер высвятляюцца асобы загінулых.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць падчас курэння, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота, відэа: mchs.gov.by