У Мінску ў жылым доме гарэлі балконы (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ўвечары ў сераду, 31 ліпеня. Загарэўся балкон на пятым паверсе 12-павярховага дома па вуліцы Пляханава, 53.
Як паведамляе прэс-служба МНС, агонь з балкона пашкодзіў і кватэру, у якой жыве 84-гадовая пенсіянерка. Яе забрала "хуткая". Праводзілася эвакуацыя 16 жыхароў бліжэйшых кватэр.
Спецыялісты высвятляюць, што стала прычынай пажару. Магчыма, што на балкон патрапіла кінутая з верхніх паверхаў непатушаная цыгарэта.





Фота — mchs.gov.by