У Мінску ўчора падчас моцнага дажджу адбыліся 94 аварыі

Моцны дождж, які ўчора прайшоў у беларускай сталіцы, і затапіў шэраг вуліц, стаў прычынай павялічэння аварый. Нагадаем, у Мінску выпала палова месячнай нормы ападкаў - 29 мм. На некаторых вуліцах узніклі коркі. Вось што распавёў Еўрарадыё інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды сталічнага ДАІ Аляксандр Гузаў:

"У параўнанні з астатнімі днямі колькасць дарожна-транспатных здарэнняў павялічылася. У сярэднім, калі штодня ў сталіцы адбываецца ад 60 да 70 аварый, дык учора гэта было 94 аварыі".


І калі разбітых машынаў было нямала, дык, на шчасце, ніхто з кіроўцаў ці пешаходаў моцна не пацярпеў. Паводле словаў Гузава, адзін чалавек патрапіў пад аўтамабіль, а другі ўпаў у салоне грамадскага транспарту падчас тармажэння.