У Мінску ўганаравалі лаўрэатаў "Залатога апострафа"

26 сакавіка ў мінскай кавярні “Гаўдэамус” была ўручаная літаратурная прэмія “Залаты апостраф”. Імёны лаўрэатаў былі агучаныя толькі на самой цырымоніі. Уведзеная сёлета прэмія чытацкіх сімпатый была ўручаная Сержуку Сысу. У намінацыі “Проза” лаўрэатам стаў вядомы паэт Уладзімер Някляеў за аповесць “Вяртанне Веры”.

У намінацыі “Паэзія” сёлета журы вызначыла не аднаго, а двух лаўрэатаў. Першым стаў малады паэт Віталь Рыжкоў. а другую прэмію атрымала вядомая паэтка Валянціна Аксак.

Прэмія "Залаты апостраф" заснаваная недзяржаўным літаратурна-мастацкім часопісам “Дзеяслоў” у 2003 годзе і ўручаецца штогадова.


Радыё "Свабода"