У Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Прадстаўнікі грамадскасці ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у мінскім парку Чалюскінцаў і ва ўрочышчы Курапаты.
Яны запалілі свечкі, усклалі кветкі, прачыталі малітвы. Калі ў парку Чалюскінцаў праваахоўнікаў не было, дык у Курапатах дзяжурылі некалькі міліцыянтаў у форме.

Яны прыглядалі за некалькімі дзесяткаў маладых людзей, якія прыехалі ва ўрочышча пасля судовага працэсу над маладафронтаўцамі.

Акцыю арганізаваў грамадскі аргкамітэт па ўшанаванню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій 1920-50-х гадоў.

БелаПАН