У Мiнску ваенкамат стане мастацкай галерэяй
Будынак абласнога ваенкамата, які знаходзіцца на плошчы Свабоды, 15, калісьці быў старадаўняй сядзібай. У хуткім часе дому вернуць ягоны колішні выгляд. Да таго ж да яго зробяць прыбудову, у якой будзе размяшчацца мастацкая галерэя. Скончыць працу плануюць да наступнага лета.