У Мінску вакансій у пяць разоў больш, чым афіцыйна беспрацоўных

У банку дадзеных дзяржаўнай службы занятасці на 1 студзеня бягучага года налічвалася 50 тысяч 770 вольных працоўных месцаў.
Гэта на 15,4% больш, чым на 1 студзеня мінулага года, паведамілі ў аддзеле рынку працы галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У цяперашні час колькасць вакансій больш чым на 15% перавышае колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных (на 1 студзеня іх налічвалася ў краіне 44 тысячы 78 чалавек).

БЕЛТА