У Мінску вецер паваліў прыпынак на пенсіянерку

У Мінску прыпынак, якім замянілі кіёск, упаў на пенсіянерку. Здарэнне адбылося ў мінулы аўторак у Партызанскім раёне.
Па словах жанчыны, вецер падняў прыпынак як пушынку. На дапамогу кінуліся двое мужчын і жанчыны. Яны адцягнулі груду жалеза ў бок і выклікалі “Хуткую”.

У пятай гарадской лякарні пенсіянерцы зрабілі здымак і адпусцілі дадому, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.

Пакуль прычыны здарэння высвятляе адміністрацыя “Горрэмаўтадора”. Жалезную канструкцыю прыбралі.

Цікава, што такіх прыпынкаў толькі ў Партызанскім раёне 150.

Дарэчы, раней на гэтым месцы стаяў кіёск. І некалькі гадоў назад у выніку моцнага ветру ў яго сарвала дах. Праўда, тады ніхто не пацярпеў.