У Мінску веласіпедыст пратараніў аўтамабіль ДАІ
У Мінску веласіпедыст пратараніў аўтамабіль ДАІ, які стаяў на абочыне. Здарэнне адбылося на праспекце Пераможцаў. Удар аказаўся такой сілы, што з аўтамабіля выляцела лабавое шкло.
Веласіпедыст атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Свае дзеянні
ён патлумачыў тым, што задумаўся і не заўважыў машыны, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".