У Мінску юнак пакрываў ровар лакам і атрымаў апёкі 40% цела

У Мінску 16-гадовы хлопец атрымаў апёкі 40% цела. Здарылася гэта ўчора позна вечарам ў гаражы ў раёне Новавіленскай вуліцы. Як інфармуе прэс-служба МНС, малады чалавек пакрываў ровар лакам з аэразольнага балончыка. Раптам адбылася ўспышка пароў лаку. У выніку хлопец атрымаў апёкі галавы, рук, жывата.

Пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі, ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Прычына здарэння высвятляецца.

Фота: Fotolia