У Мінску з 1 лістапада аб’явілі эпідэмію “свінога грыпу”?
У Мінску з 1 лістапада абвешчаная эпідэмія “свінога грыпу”, піша “Штодзённік”.
Па інфармацыі выдання, папярэдняе рашэнне пра гэта было прынята яшчэ 29 кастрычніка. Тады мусіла адбыцца прэс-канферэнцыя Міністэрства аховы здароўя, але яна была перанесеная на дзень пазней.
Замест гэтага прайшла тэрміновая калегія з кіраўнікамі медыцынскіх устаноў, на якой абмяркоўвалася эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне і мерапрыемствы па яе нармалізацыі. Менавіта тады было прынята папярэдняе рашэнне, што калі сітуацыя ў Мінску да выхадных не нармалізуецца, будзе абвешчаная эпідэмія. Сітуацыя не нармалізавалася.
З сённяшняга дня пачынаюць дадатковы прыём тэрапеўты, адведзеныя спецыяльныя ізаляваныя месцы для хворых з высокай тэмпературай. Усім медыкам загадана хадзіць у масках.