У Мінску з артыстамі "Ледніковага перыяду" так і не разлічыліся
Мінскія арганізатары шоў "Ледніковы перыяд. Лепшае" дагэтуль не выплацілі яго ўдзельнікам ганарары. Пра гэта паведаміў прадзюсар і рэжысёр шоў, фігурыст, трэнер Ілля Авербух. Арганізатарам беларускага шоў выступала прыватная кампанія "Арт-клуб". Раней Авербух заяўляў, што мінскае шоў "Ледніковы перыяд" было перанесенае з 12 красавіка па 3 траўня па віне беларускіх арганізатараў, якія не выплацілі ганарары спартоўцам і не гарантавалі выканаць гэтую ўмову да моманту правядзення шоў.
Цяпер з мінскімі арганізатарамі ёсць дамовы пра выплату ганарараў, але пакуль яны не выкананыя.
Як нагадвае БелаПАН, заключнае шоў у рамках міжнароднага турнэ "Ледніковы перыяд. Лепшае" адбылося ў сталічным Палацы спорту 3 траўня. "Ледніковы перыяд" штогод прыязджаў у Мінск з 2006 года. Цяперашні тур шоў Авербуха — заключны, бо завершаны і аднайменны тэлепраект.