У Мінску з цягніка "Масква — Брэст" эвакуявалі 50 чалавек

У Мінску з пасажырскага цягніка "Масква — Брэст" эвакуявалі 50 чалавек. Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны раніцы 22 ліпеня. Як паведамляе прэс-служба МНС, у адным з вагонаў быў знойдзены падазроны прадмет.

Міліцыянеры вывелі людзей з трох вагонаў, выставілі ачапленне, на месца выклікалі сапёраў. Аднак яшчэ да іх прыезду знайшоўся гаспадар прадмета. Па тэлефоне ён распавёў, што ў пакеце знаходзяцца радыёдэталі. Гэта пацвердзілі і сапёры.

Затрымка ў адпраўленні пасажырскага цягніка склала 50 хвілін.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru