У Мінску з рэстарана эвакуявалі 135 чалавек
Прычынай гэтага стала, па розных звестках, знойдзеная безгаспадарная скрынка ці поліэтыленавыя пакеты.
У Мінску з-за знойдзенай безгаспадарнай скрынкі эвакуявалі з "Макдональдса" на вуліцы Прытыцкага 135 чалавек. Здарэнне адбылося ўдзень 22 красавіка. Як інфармуе прэс-служба МНС, скрынку знайшлі ў будынку рэстарана.
На месца прыехалі міліцыянеры, якія і правялі эвакуацыю. Пасля абследавання высветлілася, што выбуховых рэчываў не было. Прэс-служба мінскай міліцыі паведамляе аб двух безгаспадарных поліэтыленавых пакетах, у якіх знаходзіліся кінапраектар і камплектуючыя да яго.
Здымак з архіву. Фота: intex-press.by