У Мінску з выставы знялі карціны Цэслера і Вашкевіча
З мастацкай выставы "Графема" ў літаратурным музеі Янкі Купалы знялі карціны вядомых мастакоў. У праекце ўдзельнічалі вядомыя творцы Ўладзімір Цэслер, Сяргей Кірушчанка, Руслан Вашкевіч. Маладая куратарка Крысціна Сташкевіч сабрала 10 праектаў, амаль кожны з якіх складаўся з дыпціха або трыпціха. На адкрыцці выставы быў нават высокі чын з Міністэрства культуры.
Аднак праз тыдзень у адной з газет з'явілася нататка, дзе мастакі былі названыя скандальнымі арт-хуліганамі і правакатарамі і нават ставілася пытанне аб тым, ці дапушчальна канцэптуальнае мастацтва ў сценах Літаратурнага музея з паўвекавымі традыцыямі.
У выніку музейныя работнікі знялі ўсе працы, згаданыя ў нататцы: палатно Міхаіла Гуліна з аголеным пажарнікам з яго вялікага праекту "Дзіцячая дэманалогія", дзве працы Руслана Вашкевіча, адну — Уладзіміра Цэслера. Тую самую, дзе мастак драбнюткімі літарамі цалкам перапісаў увесь раман Пялевіна "Generation П".
"Комсомольская правда в Беларуси"