У Мінску забаронены продаж алкаголю 9 чэрвеня
Мінгарвыканкам забараніў продаж алкагольных напояў у Мінску ўвечары 9 чэрвеня. Такое рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем школьных выпускных вечароў. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў начальніка групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінска Аляксандр Ластоўскі. Па яго словах, сёлета выпускныя вечары ў сталіцы можна праводзіць толькі ва ўстановах культуры і адукацыі.
11 і 12 класы заканчваюць амаль 95 тысяч школьнікаў. Для падтрымання парадку падчас выпускных вечароў, у кожнай школе і на прылеглай тэрыторыі будуць дзяжурыць не менш за два міліцыянты.
“Інтэрфакс”
11 і 12 класы заканчваюць амаль 95 тысяч школьнікаў. Для падтрымання парадку падчас выпускных вечароў, у кожнай школе і на прылеглай тэрыторыі будуць дзяжурыць не менш за два міліцыянты.
“Інтэрфакс”