У Мінску зачыняць на рамонт станцыю метро "Кастрычніцкая"

Станцыя мінскага метро "Кастрычніцкая" будзе зачыненая на рамонт з 1 чэрвеня. Гэта звязана з рэканструкцыяй перасадачнага вузла. Аднак станцыя другой лініі метро "Купалаўская" будзе працаваць, зачыняць толькі перасадку паміж  ёй і "Кастрычніцкай".
Каб мінчукі і госці сталіцы маглі пераадолець цяжкасці, якія безумоўна ўзнікнуць, будзе перагледжаная схема руху наземнага транспарту. Плануецца, што паміж станцыямі метро "Плошча Леніна" і "Плошча Перамогі" будуць курсіраваць дадатковыя аўтобусы. 

Як паведамляе БЕЛТА, рэканструкцыя "Кастрычніцкай" працягнецца 5 месяцаў.