У Мінску загарэўся аўтамабільны мост (фота)
Здарэнне адбылося ўдзень 7 траўня на вуліцы Ташкенцкай, у мікрараёне Чыжоўка.
Як адзначае сайт auto.onliner.by, жыхары сталічных мікрараёнаў Чыжоўка і Серабранка маглі бачыць вялікі слуп дыму. Па словах выратавальнікаў, гарэлі драўляныя часткі аўтамабільнага моста над ракой Свіслач. На мосце ішлі рамонтныя працы, і загарэлася драўляная апалубка.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём неўсталяванай асобы.

Фота — onliner.by