У Мінску закрыюць азёрны комплекс батанічнага саду
Сёлета азёрны комплекс Цэнтральнага батанічнага саду будзе закрыты для наведванняў. Як распавёў намеснік дырэктара па навуковай працы батанічнага саду,
кандыдат біялагічных навук Іван Валадзько, рэканструкцыя возера, хутчэй
за ўсё, працягнецца да канца бягучага года.
Неабходнасць такой працы наспела ўжо даўно, паколькі яго не чысцілі з моманту заснавання ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. Цяпер птушыным насельнікам возера давядзецца пашукаць сабе новае месца жыхарства.
Так, па словах Валадзько качкі, якія гняздзіліся на возеры, перасяліліся на іншыя гарадскія вадаёмы. А лебедзяў, якія перазімавалі ў гаспадарчых памяшканнях батанічнага саду, хутчэй за ўсё, перададуць на час у Мінскі заапарк.
Паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”