У Мінску затрымалі 46-гадовага аўтавандала
Мужчына пашкодзіў тры аўтамабілі. Распачатая крымінальная справа.
У Мінску прахожы затрымаў аўтавандала. Здарэнне адбылося ў адным з двароў па бульвары Шаўчэнкі. 46-гадовы мінчук біў нагамі прыпаркаваныя машыны нагамі і адрываў бакавыя люстэркі. Зламысніка затрымаў адзін з прахожых, які і перадаў яго мііцыянерам.
Як інфармуе БЕЛТА, аўтавандал распавёў праваахоўнікам, што ў яго быў кепскі настрой. Ён пасварыўся са сваёй знаёмай, пасля чаго выпіў. На шляху ў яго апынуліся аўтамабілі, на якія і накінуўся мужчына. Ён паспеў адарваць бакавыя люстэркі ў трох аўтамабілях — "Фольксваген", "Сітраен" і "Мазда". Распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства".