У Мінску затрымалі грамадзяніна Расіі з наганам

Цэлы арсенал канфіскавалі мінскія міліцыянты ў 45-гадовага грамадзяніна Расіі. Мужчыну затрымалі 14 сакавіка.  Падчас асабістага агляду ў яго знайшлі пісталет "VIS" замежнай вытворчасці, рэвальвер сістэмы "Наган", перароблены пад малакаліберны патрон, а таксама дзве сотні патронаў.

Пасля гэтага міліцыянты наведаліся на лецішча расіяніна, які, дарэчы, меў від на жыхарства ў нашай краіне.

Там і быў схаваны арсенал: тры пісталеты, два рэвальверы, два пісталеты-кулямёты "ППШ", пісталет-кулямёт "ППС", кулямёт сістэмы Дзегцярова, пісталет-кулямёт "МР", аўтамат АК-74, супрацьтанкавую міну, гранаты, артылерыйскія снарады, патроны, выбуховы пакет ды іншае.

Расіянін арыштаваны, праводзіцца следства, інфармуе БелаПАН.