У Мінску затрымалі пастара Яраслава Лукасіка
Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Мінску ў пратэстанскай царкве «Яна Хрысціцеля» падчас набажэнства пастара Яраслава Лукасіка. Грамадзяніна Польшчы адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну сталіцы.
Нагадаем, раней дзяржбяспека загадала Дэпартаменту міграцыі скасаваць
пастару дазвол на знаходжанне на тэрыторыі Беларусі і дэпартаваць яго з
краіны.
Лукасік, нібыта, «сваімі дзеяннямі пагражае дзяржаўнай бяспецы».
Пастар Яраслаў Лукасік звярнуўся у суд са скаргай. Ён прасіў патлумачыць сапраўдную прычыну сваёй дэпартацыі. Грамадзянін Польшчы мае права знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі да 7 чэрвеня.
Радыё Свабода