У Мінску затрымалі псеўда-следчага з Літвы
Мінскія міліцыянты пачалі 6 крымінальных справаў на 21-гадовага грамадзяніна Літвы. Яго падазраюць у серыі махлярстваў. Замежніка затрымалі. Схема злачынства ва ўсіх выпадках была аднолькавай. На гарадскі тэлефон тэлефанаваў невядомы і прадстаўляўся следчым. Выкарыстоўваючы розныя псіхалагічныя прыёмы, невядомы даведваўся ў абанента пра яго блізкіх сваякоў. Потым ён паведамляў, што сваяк збіў чалавека і цяпер затрыманы міліцыяй. Акалічнасці здарэння, маўляў, неадназначныя і могуць тлумачыцца як на карысць сваяка, так і на карысць пацярпелага. Для "вырашэння пытання" патрабуецца пэўная сума. Для пераканаўчасці на фоне гутаркі раздаваўся нібы голас сваяка, які прасіў дапамагчы.
Ілжэследчы дзейнічаў вельмі аператыўна: яго памочнік прыходзіў па грошы яшчэ падчас тэлефонных перамоваў. І толькі пасля таго, як вельмі значныя сумы перадаваліся ў рукі памочніка і той сыходзіў, гутарка спынялася. Калі пацярпелыя звязваліся са сваякамі, якія нібы трапілі ў бяду, то высвятлялі, што сталі ахвярай аферыстаў.
Толькі 14 кастрычніка, як выявілі міліцыянты, затрыманы браў удзел прынамсі ў шасці падобных махінацыях, адзначае БелаПАН.